| 17 лістапада 2008г. у Мінску (Рэспубліка Беларусь) пройдзе 4-я Міжнародная канферэнцыя спецыялістаў у галіне забеспячэння якасці ПЗ, на якую запрашаюцца спецыялісты па тэсціраванню і забеспячэнню якасці праграмных сістэм, распрацоўнікі, аналітыкі і архітэктары сістэм, тэхнічныя пісьменнікі, кіраўнікі сярэдняга і вышэйшага звяна, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.
Канферэнцыя прысвечана пытанням функцыянальнага тэсціравання, тэсціравання прадукцыйнасці, аўтаматызацыі тэсціравання, выбару і выкарыстання інструментальных сродкаў, канфігурацыйнага тэсціравання, тэсціравання зручнасці выкарыстання (usability) і абароненасці, статычных метадаў забеспячэння якасці, а таксама асаблівасцям укаранення тэсціравання на прадпрыемстве, кіравання працэсамі забеспячэння якасці ПЗ, пытанням мэнэджменту каманд тэсціроўшчыкаў і інжынераў якасці ПЗ і іншым сферам інтэрасаў QA-спецыялістаў.
На канферэнцыі будуць прадстаўленыя даклады (30-40 хвілін) і кароткія 15-ці хвілінныя выступы з выкарыстаннем фліп-чартаў.
Праграма канферэнцыі ў дадзены момант фармуецца паводле пажаданняў удзельнікаў.
З гісторыяй канферэнцыі і водгукамі можна азнаёміцца тут. | | Для тесціроўшчыкаў | | | | Цяпер колькасць спецыялiстаў у Беларусі і блізкім замежжы, занятых у вобласці тэсціравання і забеспячэнні якасці праграмных прадуктаў, няўхільна расце. Ва ўмовах хуткага росту галіны менавіта канферэнцыі даюць магчымасць арганізаваць найболей дынамічнае распаўсюджванне інфармацыі і эфектыўны абмен вопытам. Прадстаўленая канферэнцыя з'яўляецца пераемніцай канферэнцый SQA-1, SQA-2, SQA-3 (www.sqadays.ru), якія атрымалі вялікі водгук у асяроддзі тэсціроўшчыкаў на ўсёй прасторы СНД. Мы спадзяемся, што 4-я канферэнцыя не стане таму выключэннем. | | Для іншых спецыялістаў | | | | Забяспечыць высокую якасць праграмных прадуктаў можна толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у жыццёвым цыкле выпуску ПЗ. Вельмі істотным пры гэтым становіцца фактар камунікацыі паміж спецыялістамі, якія ўяўляюць розныя ролі ў праекце. Для паспяховай камунікацыі спецыялісты павінны разумець, якія праблемы хвалююць іх партнёраў па камандзе. Таму мы запрашаем на нашу канферэнцыю распрацоўнікаў, аналітыкаў і архітэктараў, тэхнічных пісьменнікаў і іншых спецыялістаў. Мы таксама настойліва рэкамендуем наведваць канферэнцыі адзін аднаго. | | Для кіраўнікоў | | | | Жадаеце арганізаваць аддзел тэсціравання, павысіць прафесіяналізм вашых тэсціроўшчыкаў, даведацца, якія інструменты варта купляць, якія метады тэсціравання цяпер найболей папулярныя? Жадаеце знайсці падрадчыка для выканання незалежнага тэсціравання або, наадварот, заказчыка на свае сэрвісы па тэсціраванню (і не толькі)? Сардэчна запрашаем на канферэнцыю! |
|
| Генеральны партнёр |
 |
 |
 |
| |
| Плацінавыя партнёры |
 |
 |
 |
| |
| Залатыя партнёры |
 |
 |
 |
| |
| Інфармацыйныя партнёры |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|