| |
 |
|
|
|
 |
 |
Software Engineering ForumМiнск, Беларусь |
|
|
| |
 |
|
 |
| АРГАНІЗАТАРЫ | | | | | | | Навукова-тэхналагічная асацыяцыя "Інфопарк" | | | | Навукова-тэхналагічная асацыяцыя "Інфопарк" — створана паводле Ўказу № 234 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка. Указ № 234 накіраваны на стварэнне спрыяльных арганізацыйна-эканамічных умоў, пры якіх спецыялістам-распрацоўнікам інфармацыйных тэхналогій было б выгадней працаваць у Беларусі, а не за яе межамі.
Асацыяцыя, аказваючы падтрымку ў бягучай дзейнасці ўваходным у яе кампаніям і садзейнічаючы іх стратэгічнаму развіццю, закліканая садзейнічаць фармаванню і станаўленню канкурэнтаздольнай нацыянальнай сістэмы распрацоўкі інфармацыйных тэхналогій.
| 
| | ААТ "Лабараторыя тесціравання" | | | | Кампанія "Лабараторыя тэсціравання" SQALab, створаная спецыялістамі, якія маюць шматгадовы стаж працы ў сферы IT. Спецыялізацыя кампаніі - прадстаўленне паслуг па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, тэсціраванню, распрацоўцы тэхнічнай дакументацыі, кансалтынгу і навучанню ў сферы IT, правядзенне IT канферэнцый i PR-мерапрыемстваў для IT кампанiй. |
| | | НАЛАДЖВАЛЬНІК | | | | ЗАТ «Інфапарк-праект» створана ў мэтах больш эфектыўнай рэалізацыі праектаў Асацыяцыі «Інфапарк» і яе партнёраў, арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў (семінараў, выстаў, канферэнцый, форумаў і інш.) і рознага роду даследаванняў.
Мэтамі дзейнасці ЗАТ «Інфапарк-праект» з'яўляюцца:
- удасканаленне арганізацыйна-эканамічных і сацыяльных умоў правядзення распрацовак і экспарту сучасных інфармацыйных тэхналогій;
- арганізацыя супрацоўніцтва паміж зацікаўленымі суб'ектамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- выяўленне цікавых ідэй і дапамога ў іх практычнай рэалізацыі;
- распаўсюджванне новай інфармацыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- садзейнічанне развіццю юрыдычных асоб, дзейсных у галіне інфармацыйных тэхналогій, пабудове цывілізаваных рынкавых адносін у Рэспубліцы Беларусь;
- прадухіленне адтоку спецыялістаў, занятых у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Заснавальнікамі ЗАТ «Інфапарк-праект» выступілі Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» і Асацыяцыя кампаній інфармацыйных тэхналогій (АКІТ).
| |
|
|
| |
|
|
|
 |
|